top of page
Мікола Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка

 

Дата выхаду: 30.01.2015. Фармат 170х240 мм. Мяккая вокладка з загібамі. 188 с., іл. ISBN 978-985-90346-2-5.

 

У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніц разгледжана гісторыя фарміравання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI–XVIII стст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвае лёс нясвіжскіх

гармат у XIX–XX стст. Багаты ілюстратыўны матэрыял дэманструе гісторыю артылерыі

Нясвіжскага замка і ўнікальнае аздабленне яго гармат.

Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй узбраення і вайсковай справы Беларусі перыяду Вялікага

княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Навіны
Проверьте позже
Когда посты будут опубликованы, вы увидите их здесь.
Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага

 

Дата выхаду 19.11.2014. Фармат 215х145 мм. Мяккая вокладка. 220 с., [12] л. іл. : іл. ISBN 978-985-90346-1-9.

 

Новая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даследчыка геральдыкі прысвечана гербам беларускай шляхты ў канцы ХIV — XVIII ст. Упершыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фарміравання і асаблівасці развіцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. У асобнай главе ахарактарызаваны асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.

Для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, а таксама праблемамі беларускай геральдыкі і сфрагістыкі.

Анатоль Трафімчык. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

 

Дата выхаду: 24.09.2014. Фармат 200х145 мм. Мяккая вокладка. 226 с. : іл. ISBN 978-985-99340-2-5.

 

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.

Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

Пётр Друждж. Бітва пад Оршай 1514 года

 

Дата выхаду: 02.09.2014. Фармат 200х130 мм. Мяккая вокладка. 214 с. : іл. ISBN 978-985-99340-1-8.

 

У кнізе польскага гісторыка Пётра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаны аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою.

Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і суседніх краін эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

bottom of page